Пашпарт замежніка
Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.
Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.
Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.
Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .
Ірляндыя
Мы не маем дакладнай інфармацыі наконт выдачы пашпартоў замежнікаў у Ірландыі. Калі ласка, дашліце любую адпаведную інфармацыю на help@belarusabroad.org .
Тым не менш, мы маем удакладненне наконт міжнароднай абароны.
Інфармацыйная брашура для тых, хто хадайнічае аб прадастаўленні міжнароднай абароны
Як і дзе падаць заяву аб прадастаўленні міжнароднай абароны:
- На дзяржаўнай мяжы (аэрапорт, марскі порт і г.д.).
- Звярнуўшыся ў Офіс міжнароднай абароны (IPO), размешчаны па адрасе: 79/83 Lower Mount Street, Dublin.
Што неабходна ўзяць з сабой для падачы хадайніцтва аб прадастаўленні міжнароднай абароны:
Пры падачы свайго хадайніцтва вам неабходна ўзяць з сабой у аддзел IPO любыя дакументы, якія ў вас ёсць. Да такіх дакументаў адносяцца:
- Пашпарт(ы): Ваш пашпарт і пашпарты вашай жонкі/вашага мужа і/або любых утрыманцаў, якія знаходзяцца разам з вамі ў Ірландыі (калі дастасавальна).
- Любыя іншыя ўязныя дакументы: Празныя білеты і пасадачныя талоны, нават калі яны не былі выдадзены на імя, указанае ў пашпарце або нацыянальным пасведчанні асобы, які выкарыстоўваўся для пераезду.
- Іншыя дакументы:
- пасведчанні асобы;
- пасведчанні аб нараджэнні/аб шлюбе/атэстаты;
- членскія білеты;
- любыя іншыя дакументы, якія маюць дачыненне да вашага хадайніцтва.
Вам трэба прадставіць у аддзел IPO усю наяўную дакументацыю ў падтрымку свайго хадайніцтва ў максімальна кароткія тэрміны.
Якія мае правы пасля атрымання міжнароднай абароны?
Калі вам прадастаўлены статус бежанца або права на дадатковую абарону згодна з палажэннямі Закона аб прадастаўленні міжнароднай абароны 2015 года, вы маеце права:
- Шукаць і паступаць на працу.
- Займацца любым бізнесам, гандлем або рамяством.
- Мець доступ да адукацыі і навучання ў Дзяржаве (Ірландыі) такім жа чынам і ва ўсіх адносінах, што і грамадзянін Ірландыі.
- Атрымліваць, на тых жа ўмовах, якія дастасавальныя да грамадзян Ірландыі, аналагічную медыцынскую дапамогу і аналагічнае сацыяльнае забеспячэнне, на якія маюць права грамадзяне Ірландыі.
- Пражываць у Дзяржаве (Ірландыі) пэўны перыяд (не менш за тры гады), які можа быць падоўжаны пры выкананні ўмоў.
- Карыстацца аналагічнымі правамі на паездкі з Дзяржавы (Ірландыі) і назад, якімі карыстаюцца грамадзяне Ірландыі, а таксама мець праязны дакумент.
Плата за праязны дакумент складае 80 еўра.